6 верасня ў рамках правядзення XXII Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне грамадскай увазе будзе прадстаўлены новы, шосты па ліку, том факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.
Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання.
Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі Банк БелВЭБ і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Гэты том будзе першым з ліку новых шасці тамоў, якія пабачылі свет гэтымі днямі і ў хуткім часе будуць прэзентаваны.
Першы ж асобнік шостага тома будзе ўрачыста перададзены ў дар Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Мерапрыемства пройдзе 6 верасня 2015 г. на плошчы Свабоды а 14.00. Падчас XXII Дня беларускага пісьменства будзе дадзены старт падрыхтоўцы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.





