Новая акцыя часопіса Arche прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года і паслужыць тым, хто хоча грунтоўна ўзбагаціць свае веды аб Беларусі.

Вашай увазе прапануецца тры кнігі, выдадзеныя ў чатырох тамах і цвердых вокладках, агульным аб’ёмам амаль у 4300 старонак, якія па цэнзурных прычынах не маглі быць апублікаваныя дзяржаўным выдаўцом нават у постсавецкай Беларусі.

Двое з трох аўтараў згаданых кніг былі фізічна знішчаны савецкім рэжымам. Трэцяму, Антону Адамовічу, каб уратавацца, давялося пабыць і савецкім сексотам, і нямецкім калабарантам. Але цаной выжывання было тое, што ён ад 1943 і сваёй смерці 1998 годзе ўжо ніколі не пабачыў Беларусі.

Значнасць кніг, выстаўленая на распродаж, дваякая. З аднаго боку, са змешчаных у іх даследаванняў пачалася акадэмічная навука аб беларускай літаратуры. У іх вы знойдзеце першыя грунтоўныя нарысы пра вялікага князя Вітаўта, Кастуся Каліноўскага, ці гісторыі хрысціянства на беларускіх землях. Змешчаны таксама першыя спробы адаптацыі біблійных тэкстаў на беларускай мове.

З другога боку іх аўтары былі не толькі прафесійныя навукоўцы — яны былі гарачымі беларускімі патрыётамі. Таму другое прызначэнне апублікаваных твораў — не толькі шырыць веды пра Беларусь, але і прышчапляць любасць і замілаванне да яе.

У рамках акцыі, якая працягнецца да 11 верасня, можна набыць:

Да гісторыі беларускае літаратуры / Антон Адамовіч. — Мн.: ІП Зьміцер Колас, 2005. — 1464 с.

У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998). Пад адной вокладкай сабраныя тэксты, напісаныя гэтым дасьледчыкам у перадваенны пэрыяд жыцьця ў БССР, пад час знаходжаньня пад нямецкай акупацыяй і ў пасьляваеннай эміграцыі. Выданьне забясьпечана іменным паказьнікам, а таксама камэнтарамі аўтарства Валера Булгакава і Соф’і Багам’і, у якіх між іншага тлумачацца прынцыпы і спосабы тэксталягічнай апрацоўкі арыгіналаў.

Поўны змест выданьня даступны ТУТ.

Станкевіч, Адам. З Богам да Беларусі. Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. – Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. – 1098 с. Цьв. вокл.

У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891 – 1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар – перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў – гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 2-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксяндзом на працягу 1937 – 1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні. Выданьне забясьпечана прадмовай і навуковымі камэнтарамі, падрыхтаванымі гісторыкамі Андрэем Вашкевічам і Алесем Пашкевічам.

Поўны змест выданьня даступны ТУТ.

Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 939 с.

Амаль што поўны збор твораў вядомага міжваеннага беларускага літаратуразнаўцы быў прызнаны лепшым кніжным выданьнем 2011 года паводле версіі газеты «Наша Ніва». Многія матэрыялы на старонках кнігі друкуюцца ўпершыню дзякуючы таму, што ў складаных варунках сталінскага тэрору 1930-х гг., ахвярай якога сярод многіх іншых стаў і Адам Бабарэка, ягонай сям’і ўдалося цудам захаваць рукапісны архіў пісьменніка і навукоўца (сітуацыя ў выпадку з рэпрэсаванымі беларускімі літаратарамі амаль унікальная).

Поўны змест выданьня даступны ТУТ.

Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. — 726 с.

Амаль што поўны збор твораў вядомага міжваеннага беларускага літаратуразнаўцы быў прызнаны лепшым кніжным выданьнем 2011 года паводле версіі газеты «Наша Ніва». Многія матэрыялы на старонках кнігі друкуюцца ўпершыню дзякуючы таму, што ў складаных варунках сталінскага тэрору 1930-х гг., ахвярай якога сярод многіх іншых стаў і Адам Бабарэка, ягонай сям’і ўдалося цудам захаваць рукапісны архіў пісьменніка і навукоўца (сітуацыя ў выпадку з рэпрэсаванымі беларускімі літаратарамі амаль унікальная).

Поўны змест выданьня даступны ТУТ.

* * *

Толькі да 11 верасня камплект з усіх выданняў можна замовіць за паўцаны, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або пазваніўшы на тэл. (29) 5507969.

Цана за ўвесь камплект — 199 тыс. (самавываз) або 269 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам, кур’ер працуе толькі па Менску і ваколіцах).

У рамках акцыі можна замовіць любыя дзве кнігі за 159 тыс. (самавываз) або 209 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам) ці адно выданне за 99 тыс. (самавываз) або 159 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам). Самавываз адбываецца з станцыі метро «Каменная горка» ў Менску.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» пазначайце «Вялікія кнігі». У лісце трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0