«Прыёрбанк» аднаўляе правядзенне аперацый па картках, прыпыненае з-за тэхнічных работ.
Як паведамляе прэс-служба банка, работы, звязаныя з мадэрнізацыяй сістэмы працэсінгу па аперацыях з банкаўскімі плацежнымі картамі, завершаныя.
Усе аперацыі, за выключэннем пераводаў з карты на карту ў электронных каналах «Прыёрбанка» (інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, USSD-банкінг, SMS-банкінг), стануць даступнымі на працягу гадзіны, адзначылі ў прэс-службе. Паслугі па пераводзе грашовых сродкаў з карты на карту ў электронных каналах банка, а таксама ў банкаматах і плацежна-даведачных тэрміналах будуць адноўленыя арыенціровачна да канца дня.
24 жніўня «Прыёрбанк» прыпыніў шэраг аперацый па плацежных картках. У прыватнасці, былі недаступныя аперацыі: па пераводзе грашовых сродкаў з карты на карту ў электронных каналах «Прыёрбанка» (інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, USSD-банкінг, SMS-банкінг), а таксама ў банкаматах і плацежна-даведачных тэрміналах; па зняцці наяўнай замежнай валюты з карт у беларускіх рублях у банкаматах і касах; па папаўненні беларускімі рублямі карт у замежнай валюце ў плацежна-даведачных тэрміналах; па папаўненні беларускімі рублямі дэпазітаў у замежнай валюце ў электронных каналах банка і плацежна-даведачных тэрміналах.
Спыненне банкаўскіх аперацый тлумачылася тэхнічнымі работамі.





