Прэм'ерны і пакуль разавы паказ мастацкага фільма «Мы, браты» (у замежным пракаце The Code of Cain («Код Каіна») адбудзецца ў кінатэатры «Масква» 24 верасня ў 19.00. Пра гэта паведаміў генеральны прадзюсер кампаніі Nonstop Media Сяргей Ждановіч.

Квіткі на кінасеанс, па словах прадзюсара, будуць у продажы, аднак значная частка месцаў ужо распісана самім Сяргеем Ждановічам для гасцей і іншых датычных да фільма людзей.

Далейшы пракатны лёс фільма будуць вырашаць прадстаўнікі амерыканскай кампаніі Vantage Media International. «Яны распрацоўваюць маркетынгавую стратэгію па прасоўванні фільма, і ў іх у кожнай краіне ёсць свой прадстаўнік. Плануецца, што фільм пакажуць у 40 краінах», — дзеліцца Сяргей Ждановіч. Пры гэтым, паводле яго слоў, тая ж кампанія зоймецца пракатам фільма ў Расіі і Беларусі.

Пакуль прадзюсар прэзентаваў загалоўную песню і кліп да фільма «Мы, браты». Песню «Ты — брат» выканалі Дзяніс Майданаў і Аляксей Хлястоў. Спецыяльна для гэтага расійскі артыст прыязджаў у канцы сакавіка ў Мінск.

Музыку і словы для песні «Ты - брат» напісаў генеральны прадзюсер кампаніі Nonstop Media Сяргей Ждановіч.

13 верасня адбудзецца прэм'ера кліпа і песні на кінафестывалі «Кінашок» у Расіі. Там артысты ўжывую выканаюць песню. На кінафэст прыедзе таксама рэжысёр фільма Уільям Дэ Віталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?