Цырымонія развітання з артыстам прайшла ў панядзелак у Купалаўскім тэатры. Труна з целам Жураўля стаяла на сцэне тэатра. Развітацца з народным артыстам Беларусі прыйшла ўся тэатральная эліта.

Сяргей Журавель памёр у сне 14 жніўня, спынілася сэрца.

Апошняй выдатнай роллю Сяргея Жураўля быў Яцак Сапліца ў «Пану Тадэвушу» паводле Адама Міцкевіча. У спектаклі «Арт», што ставіць Купалаўскі, ён ужо не сыграе. Журавель працаваў на тэлебачанні і радыё, быў голасам тэлеканала СТВ.

Сяргей Журавель нарадзіўся ў 1954 у Мінску. У 2011 г. ён быў уганараваны званнем народнага артыста Беларусі. Сяргей Журавель будзе пахаваны на Усходніх могілках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?