Такім будзе гэтае графіці (праект). Са старонкі vk.com/graffitiartgrodno

Такім будзе гэтае графіці (праект). Са старонкі vk.com/graffitiartgrodno

Маладыя энтузіясты ствараюць 40-метровую панараму Гродна на бетоннай апорнай сцяне ля падножжа Новага замка, паведаміў карэспандэнту БелТА ініцыятар праекта, студэнт 5-га курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Яўген Клачок.

Ідэя надаць прэзентабельны выгляд тэхнічнай сцяне ля падножжа Замкавай гары паўстала ў Яўгена даўно. Хацелася стварыць на пустой сцяне графіці, якое б ўпрыгожыла горад і запомнілася турыстам, ўдала ўпісалася ў ландшафт. Праўда, трохі палохалі цяжкасці, неабходнасць атрымання узгадненняў і збору сродкаў.

Аднак у рэшце рэшт энтузіязм узяў верх, Яўген апісаў ідэю ў групе «УКантакце» і заручыўся падтрымкай аднадумцаў. Мастакі-графітысты выказалі гатоўнасць на добраахвотных пачатках (клуб Graffiti Art Grodno) ўзяцца за справу.

Моладзевая ініцыятыва атрымала развіццё, пасля таго як яе ініцыятары наўпрост звярнуліся да мэра Гродна. Графіцістаў падтрымалі, закупілі фарбы, паднавілі сцяну.

«Я сам распрацаваў эскіз выявы, яна будзе стылізаваная пад гістарычную гравюру. Галасаваннем у інтэрнэце выбралі менавіта гэты малюнак з некалькіх варыянтаў. На шчасце, мэр нас падтрымаў. Цяпер важна, каб удалося перанесці эскіз на вялікую сцяну, выканаць усе дэталі, маштабаванне», — перажывае Яўген.

Малюнак трэба перанесці на амаль 40-метровую сцяну вышынёй каля пяці метраў. Графітысты ўжо прыступілі да працы і плануюць сканчыць дзён за 10, калі сухое надвор'е захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?