Разрабаваны курган у Ганцавіцкім раёне. (Гл. «На Ганцаўшчыне шукальнікі скарбаў абрабавалі курганныя могільнікі».)

Разрабаваны курган у Ганцавіцкім раёне. (Гл. «На Ганцаўшчыне шукальнікі скарбаў абрабавалі курганныя могільнікі».)

Пытанні аховы археалагічнай спадчыны Беларусі адлюструюць у Кодэксе аб культурыМінск, 13 жніўня. Асобная глава Кодэкса аб культуры, які рыхтуецца, будзе прысвечана пытанням аховы археалагічнай спадчыны Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 жніўня ў Мінску начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі

Паводле слоў чыноўніка, праблематыку аховы археалагічнай спадчыны Мінкультуры прапаноўвала адлюстраваць у асобным законе яшчэ ў 2010 годзе, аднак гэта пытанне было вырашана разглядаць у межах кадыфікацыі ўсяго заканадаўства ў сферы культуры. 

«У кодэксе будуць вызначаны не толькі помнікі археалогіі — аб'екты, якія атрымалі статус гісторыка-культурнай спадчыны, але і стаўленне да археалагічных аб'ектаў у цэлым, — сказаў Чарняўскі. — Іх (археалагічных аб'ектаў) у нас у Беларусі, паводле звестак Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, больш за 10 тысяч, прычым толькі адных помнікаў археалогіі 2,3 тысячы.

Вельмі важнае пытанне, якое тычыцца аховы, процідзеяння незаконным раскопкам, выкарыстання розных сучасных прыбораў, абсталявання, напрыклад металадэтэктараў і гэтак далей». 

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны нагадаў, што цяпер вядзецца актыўнае абмеркаванне палажэнняў кодэкса і яго падрыхтоўка да разгляду на асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. «Пастаянна праводзяцца сустрэчы з дэпутацкім корпусам, профільнай камісіяй, абмяркоўваюцца і ўдакладняюцца некаторыя нормы», — сказаў ён. 

Паводле слоў Чарняўскага, Кодэкс аб культуры будзе ўтрымліваць усе дзейныя на сёння прававыя акты ў сферы культуры. Ён перакананы, што кадыфікацыя заканадаўства аб культуры вельмі важная і дасць станоўчы вынік для тых, хто цікавіцца спадчынай і непасрэдна ўдзельнічае ў пытаннях яе захавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?