На беларускім інтэрнэт-аўкцыёне ay.by прадаецца фотаздымак, на якім, сцвярджае прадавец, прысутнічае вядомы беларускі дзеяч Вацлаў Ластоўскі.

Аўкцыённы здымак. Імаверны Ластоўскі — пяты злева ў апошнім шэрагу. 

Аўкцыённы здымак. Імаверны Ластоўскі — пяты злева ў апошнім шэрагу. 

Фота зроблена ў 1917 г. пскоўскім фатографам Анерыкам. На здымку вайсковыя чыноўнікі, чыгуначнікі і некалькі цывільных асобаў стаяць пад харугваю з надпісам «Пскоў-Полацкая ваенная чыгунка». На фота прысутнічае Вацлаў Ластоўскі, упэўнены прадавец.

Павялічаная выява з аўкцыённага здымка.

Павялічаная выява з аўкцыённага здымка.

Здымак памерам 24х30,3 см наклеены на кардон. Уладальнік фота ацаніў яго ў 7,5 мільёна рублёў. Праўда, пакуль што максімальная стаўка складае ўсяго толькі 1,5 мільёна.

Гісторык Алесь Пашкевіч пацвердзіў, што адзін з мужчынаў сапраўды вельмі падобны да Ластоўскага, калі параўнаць здымак з фатаграфіямі з выдання «Архівы БНР».

Фотаздымкі Ластоўскага з выдання «Архівы БНР»

Фотаздымкі Ластоўскага з выдання «Архівы БНР»

Але… Гэта не можа быць ён, бо Ластоўскі ў гэты час знаходзіўся ў Вільні, па іншы бок нямецка-расійскага фронту.

Нагадаем, што ў маі на аукцыёнах прадавалася фота іншага славутага беларуса Яўхіма Карскага. Кошт лота дасягаў 37 мільёнаў рублёў. Такія грошы быў, нібыта, гатовы заплаціць купец з Расіі. Праўда, раней пакупкі на аўкцыёне ён не рабіў, магчыма, гэта быў фэйкавы карыстальнік, бо аукцыён завяршыўся тым, што лот быў зняты з таргоў прадаўцом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?