Тут і ніжэй фота: Дар’я Буракіна, TUT.BY

Тут і ніжэй фота: Дар’я Буракіна, TUT.BY

Беларуская фатограф Ірэна Гудыеўская пакажа ў Нацыянальным гістарычным музеі з 13 жніўня па 13 верасня выставу здымкаў «Зачараваныя», піша TUT.BY. Выстава мае суправаджацца майстар-класамі і выступамі вядомых беларусаў. На адкрыцці выступіць Валерый Дайнэка, а дызайнер Юрый Кот пакажа адмыслова пашытую калекцыю адзення.

Фатограф абяцае паказаць «твар Беларусі» — не толькі ўласна твары людзей, але і «нацыянальныя эмоцыі» ды беларуская прырода. Агулам гэта складаецца ў «несувымернае багацце», лічыць яна.

«Паматаўшыся па свеце і пабываўшы ў многіх краінах, я звярнула ўвагу, што ў свеце адбылося такое змешванне нацыянальнасцей, што стала цяжка адрозніваць людзей. Усе нават ходзяць у аднолькавай вопратцы, — распавядае аўтар. — Тады я вырашыла стварыць фотапраект, у якім паспрабавала захаваць нашы нацыянальныя асобы і эмоцыі.

Работа над праектам доўжылася пяць год. Здымкі праходзілі ў Налібоцкай і Белавежскай пушчах, а фотамадэлям даводзілася басанож хадзіць па шэрані ды ляжаць на лёдзе. Ні якога мэйк-апу, ніякога «фаташопу».

Пасля мінскага Гістарычнага музея выстава выправіцца ў падарожжа: з Прыбалтыкі ў Польшчу, адтуль у Францыю, а затым і ў Бразілію, і Кітай. Па словах фатографа, прыгожымі здымкамі можна прывабіць турыстаў, якія захочуць пабачыць мясціны з фота нажывую: маўляў, многія краіны так робяць і гэта выдатна працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?