У ценю Польшчы і Расеі

У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. / Андрэй Катлярчук; пераклад з ангельскай мовы Вольгі Калацкай. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 305 с.

У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг. Асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

 

 

Паліталогія

 

Паліталёгія = Politikwissenschaft: Паняцьці. Аналізы. Тэорыі: Асноўны курс / Г. Мюнклер, І. Фэчэр, В.-Д. Нар і інш.; Пераклад зь нямецкай мовы: В.Булгакаў і інш. — Выд. 2-е. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 677 с.

Пераклад зроблены паводле выданьня: Politikwissenschaft: Begriffe — Analysen — Theorien; ein Grundkurs / Hrsg. Iring Fetscher; Herfried Münkler. — Reinbek bei Hamburg: Rowohlt-Taschenbuch Verlag, 1990. — 670 S.

Чытачу прапануецца пераклад з нямецкай мовы на беларускую фундаментальнага падручніка паліталогіі, напісанага найлепшымі нямецкімі навукоўцамі ў гэтай галіне — прафесарамі паліталогіі ўніверсітэтаў Франкфурта-на-Майне, Берліна, Мюнстэра, Гесэна і г. д. На аснове багатага эмпірычнага матэрыялу даецца метадалягічна строгі выклад асноўных тэматычных кірункаў і праблемных абсягаў сучаснай навукі аб палітыцы. Шмат увагі аўтары выдання надаюць нямецкай палітычнай гісторыі ХІХ і ХХ ст., не абмінаючы пры гэтым яе «вострых вуглоў» — прускага мілітарызму, нацызму 20—40-х гг. ХХ ст. Апрача гэтага, у кнізе дэталёва апісваюцца этапы станаўлення паліталогіі ў сістэме гуманітарных навук на Захадзе і высвятляюцца яе інтэлектуальныя інспірацыі, разглядаюцца асноўныя школы, якія склаліся ў гэтай дысцыпліне, аналізуюцца навуковыя дэбаты паміж заходнімі палітолагамі ў другой палове ХХ ст., а таксама закранаюцца пытанні з сумежных з паліталогіяй дысцыплінаў — эканамічнай тэорыі, сацыялогіі, гісторыі і г. д.

Поўны змест выдання даступны ТУТ.

 

Паўстаньне Хмяльніцкага і ваенныя дзеянні ў Літве

Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 г. / Вітальд Бярнацкі; пераклад з польскай мовы Антона Кузьміча. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 183 с.

Кніга прысвечаная падзеям на літоўскім тэатры ваенных дзеянняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. і ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што скончылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г.

Змест у PDF

 

Кампанія 1660 у Літве

Кампанія 1660 году ў Літве / Кшыштаф Касажэцкі; пераклад з польскай мовы Антона Кузьміча. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 330 с.

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у 1658—1660 гг. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеянні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісанні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Змест у PDF

 

Як замовіць выданні – чытайце на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0