Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову працы вядомага брытанска-літоўскага даследчыка Стэфана Крыстафера Роўэла пад назвай «Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345». Перад гэтым праца вытрымала 4 выданні па-англійску і была перакладзена на літоўскую мову.

У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне.

Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342— 1345).

Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі,

якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.

Як замовіць выданне — чытайце на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0