Маленне аб пабедзе. Святы Сінод апавесціў пастанову аб наладжэнні 8 ліпеня па ўсёй Расеі працэсіі і малення да Бога аб дараванні хрысціянскаму расейскаму войску пабеды над ворагам, а такжа аб спосабах падтрымання набожнасці ў жыхароў дзяржавы.

«НН». №25. 1915.

 Сапега вярнуўся ў горад-герой Быхаў. Быхаўскі замак арандаваў Максім Сапега. Ён фермер і займаецца лесам. Прадзед Сапегаў-фермераў быў афіцэрам царскай арміі, паходзіў з вёскі, што належала Сапегам-магнатам. Максім водзіць нас па паверхах, паказвае ўпэўненымі рухамі гаспадара. Тут комін, праз яго відаць неба… У смелых марах Максіма выкупіць замак і адрэстаўраваць.

«НН». №25. 2005.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0