Віншаванні з нагоды атрымання прэміі імя Васіля Быкава «За Свабоду думкі» даслаў народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц, паведамляе прэс-служба руху «За свабоду».

«Я вельмі рады, што гэтая прэмія з’яўляецца працягам прэміі імя Андрэя Сахарава, заснаванай Еўрапейскім парламентам, якая мае на мэце ўганараваць выбітных людзей, якія змагаюцца супраць нецярпімасці, фанатызму і прыгнёту за змаганне за правы чалавека і свабоду волевыяўлення», — адзначыў Марцін Шульц.

Ён нагадаў, што «сахараўская прэмія «За свабоду думкі» з’яўляецца найвышэйшай ўзнагародай Еўрапейскага саюзу за намаганні ў абарону правоў чалавека, яна ўганароўвае асобаў, групы людзей і арганізацыі за выбітны ўнёсак у пашырэнне свабоды думкі».

«Прэміяй імя Васіля Быкава узнагароджваюцца выдатныя асобы, якія прысвяцілі сваю грамадскую і творчую дзейнасць Беларусі і Свабодзе. Ваш выбітны ўнёсак у беларускую культуру і нацыянальнае адраджэнне і як паэта, і як палітыка шырока вядомы і па-за межамі Беларусі», - падкрэсліў старшыня Еўрапарламента.

Па ягоных словах, ён усведамляе, «колькі адвагі, цярпення, моцы і неверагоднай сілы волі вымагае» шляхетная справа Гілевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0