Новы твор вядомага мастака ўяўляе сабою інсталяцыю ў форме вежы з дошак, вышынёй сем метраў і шырынёй дзевяць. Дошкі зверху памаляваныя сіняй фарбай. Інсталяцыя мае назву «Modry» (Сіні).

Лявон Тарасэвіч кажа, што сваім творам хацеў паказаць, што магчыма пераломваць рэгіянальныя стэрэатыпы.

«Стэрэатып такі, што Слёнск — гэта вугаль, шахты, гарнякі. Гэта так, як бы звесьці ўсю Беласточчыну да бульбы. Я хацеў зрабіць нешта, што павярнула б мысленне пра Слёнск у іншы бок, дазволіла б дакрануцца да ўніверсальнага. І пад зямлёю можна знайсьці кавалак блакіту», — цытуе Тарасэвіча Gazeta Wyborcza.

Лявон Тарасэвіч, народжаны ў 1957 годзе ў Валілах каля Гарадка на Беласточчыне, належыць да найбольш вядомых мастакоў у Польшчы. З'яўляецца прафесарам Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Падкрэслівае сваё беларускае паходжанне і бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай меншасці ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча». Жыве ў Валілах, дзе гадуе дэкаратыўных курэй, галубоў і фазанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?