29 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул.Маркса, 30) адбудзецца адкрыццё выставы «Лідзія Арабей. Пошукі ісціны», прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы.

Арабей не толькі пісала, але і аддана даследавала творчую спадчыну дзяячкі беларускага адраджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Арабей збірала і звязаныя з Цёткай артэфакты.

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляе каталіцкі крыж, які калісьці належаў маці Алаізы Пашкевіч і доўгі час знаходзіўся ў сястры паэткі Караліны, а потым трапіў да даследчыцы. Па запавеце Лідзіі Арабей распяцце трапіла ў музей.

Даведкі праз тэлефон: 335-44-47; 334-56-21

Э-пошта: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0