Тут і ніжэй: Jakub Rozalski, работы з цыклу «1920+ project»

Тут і ніжэй: Jakub Rozalski, работы з цыклу «1920+ project»

«Я малюю як адчуваю і як люблю», — распавядаў польскі мастак Якуб Разальскі print24.com. На яго карцінах мірныя пейзажы Польшчы XX стагоддзя спалучаюцца з гіганцкімі дызельпанк-робатамі.

Разальскі пачаў маляваць задоўга да з’яўлення камп’ютарнай графікі, але сёння ўжо малюе на камп’ютары ці графічным планшэце. Ён выкарыстоўвае класічны стыль пейзажаў і сучасныя канцэпцыі футурыстычных ды рэтрафутурыстычных машын. У яго работах пераважаюць спакойныя колеры і статычныя кампазіцыі.

Работы цыклу «1920+ project» натхнёныя гістарычнымі падзеямі: польска-савецкай вайной ды бітвай за Варшаву 1920 года. Апошняя лічыцца адной з найбольш важных гістарычных падзей, бо прыпыніла чырвоную рэвалюцыю ды шмат у чым вырашыла лёс Еўропы, адзначае мастак. Польшча была першай краінай, што аказала супраціў бальшавікам, кажа ён.

Першым натхненнем у свеце гіганцкіх робатаў ён называе пяты эпізод «Зорных войн». Некаторыя яго робаты нагадваюць машыны свету Mechwarrior, іншыя — ілюстрацыі да раманаў Герберта Уэлса альбо відэагульні Warhammer, Bioshock ці Starcraft. Трапляюцца і баявыя мядзведзі, тыгры ці зубры. Часам заўважныя элементы Другой сусветнай вайны альбо японскія матывы.

Багата работ Разальскага можна пабачыць на ArtStation >>>

«Я хачу паказаць гісторыю і культуру сваёй радзімы найбольш арыгінальным і незвычайным чынам сучаснай аўдыторыі, таму мехі падышлі дасканала», — кажа Разальскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?