Фота: CityDog.by

Фота: CityDog.by

«Ці заўважылі вы, што голас дыктара на вакзале стаў мякчэйшым, прыемнейшым, а англійскае вымаўленне не палохае?» — піша інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by. Свой голас вакзалу дала спявачка Руся.

«Замову на вакзал мне «зліў» адзін сябра-музыка, — распавядае Руся. — Мы сустрэліся з куратарам праекта, запісалі ўзоры прамовы, і замоўца абраў мой голас».

Руся ўжо агучыла чыгуначныя вакзалы Мінска, Брэста і Гродна па-беларуску, па-руску і па-англійску. У хуткім часе яе голасам загавораць вакзалы ўсіх абласных цэнтраў. Па словах Русі, сябры пазнаюць яе голас — «рады пачаць ці завершыць сваё падарожжа ў маёй кампаніі».

Чытайце вялікае інтэрв’ю Русі на CityDog >>>

Голас Русі на вакзале па-беларуску:

Па-англійску:

Руся (Марына Шукюрава) на сёння спявае ў сваім этна-электронным праекце Šuma. Гурт прэзентуе свой дэбютны альбом у ноч на 21 чэрвеня. Да 2010 года Руся брала ўдзел у рок-гурце Indiga, у складзе якога была названая «Рок-князёўнай» на «Рок-каранацыі» ў 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?