Расійская самаходная артылерыйская ўстаноўка 2С35 Коалиция-СВ патрапіла ў аб'ектывы назіральнікаў у Екацярынбургу, сведчаць фота, размешчаныя ў суполцы vk.com/tankspub 4 сакавіка.

Назіральнікі адрознілі 2С35 Коалиция-СВ ад падобнай да яе САУ Мста-С па іншым шасі і больш доўгім ствале з іншым палажэннем эжэктара.

Фота з суполкі vk.com/tankspub

Фота з суполкі vk.com/tankspub

Машына, якая спачатку рэкламавалася як адзіная ў свеце самаходка з адразу двума стваламі калібру 152мм, што мусіла забяспечваць вельмі высокі тэмп стральбы, засталася толькі з адным ствалом.

Раней публікаваліся фота прататыпа 2С35 с 2-ствольнай вертыкальнай устаноўкай гармат, аднак канструктары, відаць, не змаглі даць рады з праблемамі, якія вынікалі з такой складанай сістэмай. У выніку вайскоўцы абралі больш кансерватыўную схему. Прататып САУ Коалиция-СВ з 2 152мм гарматамі. Фота http://topwar.ru

Прататып САУ Коалиция-СВ з 2 152мм гарматамі. Фота http://topwar.ru

Таксама планавалася, што САУ будзе выкарыстоўваць шасі ад новага расійскага танка Т-14 Армата, аднак машыны на здымках маюць хадавую ад танка Т-90.Расійскія вайскоўцы і распрацоўшчыкі заяўлялі, што Коалиция-СВ будзе мець рэжым агня Multiple Rounds Simultaneous Impact — Адначасовага ўдару шматлікімі снарадамі, які стаў амаль стандартным для сучасных самаходных артылерыйскіх сістэм. Заканадаўцам моды тут сталі карэйская САУ K9 і нямецкая Panzerhaubitze 2000, якія пайшлі ў серыю ў канцы 1990-х.

Нямецкая Panzerhaubitze 2000 вядзе агонь

Нямецкая Panzerhaubitze 2000 вядзе агонь

Раней у расійскай арміі такі рэжым агню, згодна з паведамленнямі прэсы, атрымлівалі з 2013 года пасля мадэрнізацыі толькі 152мм самаходныя гаўбіцы Мста-С 2С19М2.

Першыя экземпляры як 2С35, гэтак і Т-14, які таксама яшчэ не прайшоў вайсковых выпрабаванняў, плануюць паказаць на парадзе 9 мая ў Маскве.

Верагодна, пад Маскву і едуць САУ, якія на здымках стаяць на чыгуначных платформах. Год таму паведамлялася, што Уральскі завод транспартнага машынабудавання, які ўваходзіць у склад расійскай дзяржаўнай карпарацыі Уралвагонзавод, зробіць за 2013-2014 гады 12 САУ Коалиция-СВ, якія прымуць удзел у парадзе ў Маскве 9 мая, піша расійскі ваенны блогер bmpd.livejournal.com.

Падрабязна характарыстыкі 2С35 не паведамляліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?