Ізраільскія дайверы знайшлі ў Міжземным моры найбуйнейшы ў гісторыі краіны скарб залатых манет. Са дна мора ў гавані Кесарыі вынялі каля 2 тысяч манет, якія датуюцца X-XI стагоддзямі нашай эры — яны знаходзіліся ў абароце падчас Фацімідскага халіфата (909-1171 гады).

Action Press / Vida Press

Action Press / Vida Press

Ва Упраўленні старажытнасцямі Ізраіля выказалі тры здагадкі адносна паходжання манет. Паводле адной з гіпотэз, манеты перавозіла судна, якое накіроўвалася ў Егіпет з сабранымі падаткамі і пацярпела крушэнне. Па іншай версіі, золата прызначалася для выплаты ваеннаму гарнізону ў Кесарыі, па трэцяй — манеты знаходзіліся на борце гандлёвага судна, што хадзіла з порта ў порт па ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Знойдзены скарб быў цалкам перададзены ва Упраўленне старажытнасцямі Ізраіля. Кошт яго невядомы.

Фацімідскі халіфат — сярэднявечная шыіцкая (ісмаіліцкая) арабская дзяржава. Падчас росквіту халіфату належалі тэрыторыі Егіпта, Магрыба, Палестыны і Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?