Аляксандр Лукашэнка 13 лютага даў інтэрв'ю вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» расійскага тэлеканала НТВ Вадзіму Такмянёву.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, у ходзе гутаркі Лукашэнка падзяліўся сваімі ўражаннямі аб выніках перамоў на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце», якія завяршыліся напярэдадні ў Мінску. Афіцыйны лідар, у прыватнасці, расказаў аб некаторых пратакольна-арганізацыйных асаблівасцях правядзення сустрэчы «нармандскай чацвёркі».

Плануецца, што інтэрв'ю будзе паказана ў эфіры праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» 14 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?