Вілейскія краязнаўцы, якія гуртуюцца вакол выдання «Волат», далучыліся да святкавання 250-годдзя выдатнага кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. І выпусцілі кішэнныя каляндарыкі і паштоўкі. На іх — партрэт Агінскага і яго маёнтак «Ганута», які размяшчаўся на Вілейшчыне. На адной паштоўцы — маёнтак з акварэлі Напалеона Орды, а на другой — капліца, якая знаходзілася каля Гануты і якая на сёння з’яўляецца адзіным прамым сведкам часоў Агінскага.

Каляндарыкі і паштоўкі можна замовіць бясплатна праз [email protected], у лісце пазначце тэму «Агінскі». Наклад абмежаваны.

Далучыцца да наступных мерапрыемстваў, прысвечаных Агінскаму, можна ў суполцы «250 год Міхалу Клеафасу Агінскаму».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?