Міжнародны валютны фонд (МВФ) узгадніў прадастаўленне Украіне пазыкі ў памеры $17,5 млрд у рамках новай праграмы эканамічных рэформаў.
Крысцін Лагард
Крэдыт накіраваны на стабілізацыю ўкраінскай эканомікі, аднаўленне яе росту і павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян краіны.
Акрамя фінансавання з боку МВФ, праграма таксама прадугледжвае іншае двухбаковае і шматбаковае фінансаванне агульным аб'ёмам каля $40 млрд.
Дырэктар-распарадчык МВФ Крысцін Лагард заявіла, што гэтае рашэнне можа стаць «паваротным пунктам» для Украіны.
Аднак прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк адзначыў, што праграма дапамогі звязана з правядзеннем «вельмі цяжкіх рэформаў».
Лагард сказала таксама, што праграма дапамогі не пазбаўленая рызыкі.
«Гэтая новая праграма дае Украіне важную магчымасць падштурхнуць сваю эканоміку ў крытычны момант гісторыі гэтай краіны», — сказала яна.





