Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў вынікі праведзеных у Мінску перагавораў у «нармандскім фармаце».
«Яны (лідары «нармандскай чацвёркі») — проста малайцы, яны вытрымалі гэты марафон, але вы не перабольшвайце тое, што гэтыя перагаворы ішлі так доўга. Пытанні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі, а тут удалося дасягнуць згоды аб прыпыненні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Малайцы!» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым, ён падкрэсліў, што галоўнае яшчэ наперадзе. І неабходна на справе рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці.
Адказваючы на пытанне аб тым, чаму абмеркаванне праходзіла за закрытымі дзвярамі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што практыка вырашэння такіх пытанняў іншых фарматаў не церпіць і не ведае. «Гэта нармальна, што рабочыя пытанні абмяркоўваюцца за закрытымі дзвярамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.





