АБСЕ вітае вынікі перамоў у Мінску «нармандскай чацвёркі», заявіў генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Дзаньер 12 лютага ў Днепрапятроўску.
«Увогуле АБСЕ вітае вынікі сустрэчы ў Мінску, лічыць іх важнымі і патрэбнымі, такімі, якія будуць спрыяць стабілізацыі і міру ва Украіне», — сказаў генеральны сакратар.
«Мы аналізуем вынікі гэтых сустрэч, і гэта паўплывае [на тое], што канкрэтна будзе рабіць місія АБСЕ на месцах. Першыя высновы пасля перамоў: найперш павінны выконвацца мінскія дамоўленасці, дасягнутыя ў верасні мінулага года. Па выніках сённяшняй сустрэчы мы можам вырашыць — адпавядаюць задачы місіі бягучаму моманту альбо трэба ўносіць змяненні ў мандат місіі для больш эфектыўнага выканання задач АБСЕ», — заявіў Дзаньер.





