Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Mагерыні лічыць дасягнутыя ў Мінску мірныя дамоўленасці па Украіне важнымі, але не канчатковымі. Пра гэта яна заявіла 12 лютага ў Лондане за некалькі гадзін да пачатку брусельскага саміту ЕС.
«Мы цяпер працуем, каб выклікаць усе сродкі, што ёсць у распараджэнні ЕС, для садзейнічання ажыццяўленню пагадненняў. Мы будзем абмяркоўваць гэта сёння на саміце», — цытуе Магерыні агенцтва Рэйтэр.
Вярхоўны камісар ЕС па знешняй палітыцы не чакае, што на фоне дасягнутых у Мінску пагадненняў лідары ЕС будуць абмяркоўваць пытанне пра санкцыі ў дачыненні да Расіі.





