Сёння раніцай карэспандэнт «Нашай Нівы» стаў сведкам наступнай сцэнкі.
Журналісты стаяць ля плота каля рэзідэнцыі на вуліцы Фрунзе, дзе ідуць перамовы кантактавай групы па Ўкраіне. Жанчына шпацыруе з двума сабачкамі. Яны з нейкай прычыны пачынаюць моцна брахаць у бок журналістаў.
«Как их зовут-то?» — пытаецца аператар Lifenews.
«Гэтая — Слава, а вось тая — Украіне. Зразумелі?» — адказвае гаспадыня.





