Падрабязны рэйтынг >>>

Найлепшая сітуацыя са свабодай прэсы ў Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландах і Швецыі (першыя 5 месцаў рэйтынгу адпаведна). Найгоршая — у Кітаі, Сірыі, Туркменістане, КНДР і Эрытрэі.

Найвялікшае пагаршэнне ўмоў працы СМІ назіралася ў 2014 годзе ў крызісных рэгіёнах, сярод якіх Бліжні Усход, Ірак, Сірыя і Україна. Найбольшае падзенне ў рэйтынгу паказалі Андора (32 месца, мінус 27 пазіцый), Усходні Тымор (103 месца, мінус 26) і Конга (107 месца, мінус 25), а таксама Італія (73 месца, мінус 24).

Рэйтынг Украіны панізіўся на 2 пазіцыі, цяпер яна займае 129 месца сярод 180 краін.

Падчас пратэстаў на Майдане, а затым падчас канфлікту на паўднёвым усходзе супраць журналістаў не раз ужывалася сіла. 6 журналістаў і «грамадзян інтэрнэту» (netizen) былі забітыя. Новы ўрад пачаў падтрымку незалежнага грамадскага вяшчання, але вайна адсунула дэмакратычныя рэформы на другі план. Стварэнне Міністэрства інфармацыі «Рэпарцёры без межаў» разглядаюць як жаданне кантролю СМІ. Некаторыя жорсткія законапраекты былі адзіленыя ў апошнюю хвіліну, але няма ўпэўненасці ў тым, што не будуць прынятыя новыя, больш жорсткія законы.

Расія страціла ў рэйтынгу 4 пазіцыі і апынулася на 154 месцы.

Па меркаванні «Рэпарцёраў без межаў», расійскае ТВ працягвае тапіць гледача ў прапагандзе. Украінскі крызіс прывёў да павелічэння ціску на незалежныя СМІ, блакіровак сайтаў, новых жорсткіх законаў. Клімат стаў неспрыяльным для тых, хто крытыкуе новы патрыятычны неакансерватыўны дыскурс, у некаторых рэгіёнах мясцовыя ўлады карыстаюцца тым дзеля пераследу сваіх крытыкаў. За год у Расіі быў забіты адзін журналіст.

У Беларусі ўсё стабільна — 157 месца з 2012 года.

Беларусь у рэйтынгу знаходзіцца між Іракам і Егіптам, у трох пазіцыях ад «чорнай дваццаткі» (краін з найгоршай сітуацыяй). Ніводзін журналіст паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў» не загінуў за 2014 год. Агульны рэйтынг нязначна знізіўся на 0,16 бала да 44,66 балаў. Апісання падзей у Беларусі не даецца ні ў дакладзе, ні ў падрабязнасцях па краіне. Відавочна, арганізацыя не лічыць істотнымі папраўкі ў закон аб СМІ, што прыраўнялі да СМІ інтэрнэт-сайты, унеслі адказнасць СМІ за каментары на форумах, а таксама загадкавыя блакіроўкі сайтаў БелаПАН, naviny.by, «Беларускага партызана», «Хартыі-97» і іншых (вінаватыя ў блакіроўках засталіся невядомымі).

Польшча лічыцца дастаткова свабоднай і займае 18 месца (+1 у рэйтынгу), Літва і Латвія на 31 і 28 месцах адпаведна.

Францыя за 2014 год паднялася ў рэйтынгу на адну пазіцыю ўверх і цяпер займае 39 месца. Але на пачатку 2015 года краіна перажыла сапраўдную трагедыю.

Радыкальныя ісламісты расстралялі рэдакцыю гумарыстычнага часопісу Charlie Hebdo, затым адбылася серыя тэрактаў на розных канцах краіны.

Удзельнікаў мінскага пікету ў падтрымку Charlie Hebdo мусілі судзіць за парушэнне парадку правядзення масавых акцый, але пасля даручэння Лукашэнкі «разабрацца з сітуацыяй» суд быў адменены.

Чытайце таксама:

Што насамрэч адбываецца ў Францыі? Беларусы з Парыжа

За два гады маніторынгу свабоды медыя ў краінах Усходняга партнёрства Беларусь застаецца на апошнім месцы

Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?