Ад сёння, 12 лютага, доступ на ХХІІ Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш вольны для любога. Хоць большасць кніг на выставе — ад дзяржаўных выдавецтваў ці замежных дэлегацый, працуюць і стэнды незалежных выдаўцоў.
Валер Булгакаў і Сяржук Бахун на стэндзе «ARCHE Пачатак».
На выставе працуе стэнд часопіса «ARCHE Пачатак», на якім можна знайсці шматлікія нумары як самога часопіса, так і іншыя выданні ARCHE — напрыклад, расійска-беларускі слоўнік Некрашэвіча і Байкова. Стэнд ARCHE размешчаны з краю экспазіцыі ў галоўнай зале, побач са стэндамі Венесуэлы і Пакістана.
Стэнд выдавецтва «Тэхналогія» ў галоўнай зале.
Выдавецтва «Тэхналогія» займае адразу два невялікія стэнды.
Першы месціцца ў галоўнай зале побач са стэндам Украіны. Другі — на ніжнім узроўні, побач з гардэробам.
Кнігі са стэнда «Тэхналогіі» на ніжнім узроўні.
На ніжнім узроўні можна знайсці і невялічкі стэд выдаўца Змітра Коласа.
Стэнд выдаўца Змітра Коласа.
ХХІІ мінская міжнародная кніжная выстава-ярмарка працуе па адрасе: праспект Пераможцаў, 14 (былы павільён «Мінскэкспа» побач з Палацам Незалежнасці) да 15 лютага. Выстава-кірмаш адкрыта ад 10-й да 19-й гадзіны.
Даехаць да выставачнага павільёна можна на аўтобусе №1, 29, 44, 69, 91, 119с, 136, тралейбусамі №39, 77 (прыпынак «Плошча Дзяржаўнага сцяга») ці аўтобусам №133 і тралейбусам №33, 38, 54, 55, 68 (прыпынак «Выставачны комплекс»).





