За тры тыдні праграміст стварыў алгарытм, кодам якога падзяліўся на GitHub. Прынцып дзеяння ён апісвае ў сваім блогу.

Бот выкарыстоўвае сістэму распазнавання твараў: бот аналізуе здымкі, якія карыстальніку спадабаліся і не спадабаліся, а потым знаходзіць адпаведныя твары на фота з Tinder. Пасля гэтага бот пачынае перапіску з патэнцыйным партнёрам — калі той (тая) адгукаецца, бот паведамляе аб гэтым уладальніку.

Такія сярэднестатыстычныя партрэты складае праграма з фота, якія раней спадабаліся і не спадабаліся карыстальніку. Фота з блогу Джастына Лонга

Такія сярэднестатыстычныя партрэты складае праграма з фота, якія раней спадабаліся і не спадабаліся карыстальніку. Фота з блогу Джастына Лонга

Лонг паспеў схадзіць на некалькі спатканняў з прапанаванымі ботам дзяўчатамі, дзе распавядаў аб сваёй праграме. Некаторыя ўспрынялі гэта негатыўна, некаторыя зацікавіліся. З цягам часу ён адключыў праграму, бо тая стала замінаць працы.

Як сцвярджае стваральнік, за 48 гадзін праграма дапамагла дасягнуць 21 узаемнай сімпатыі і нават вяла доўгія гутаркі з 4 патэнцыйнымі партнёрамі.

Аўтар не збіраецца выкарыстоўваць праграму на камерцыйнай аснове, але дадаў у сваю версію бота падтрымку платных функцый, сярод якіх пошук свайго ідэалу не толькі паблізу, але і па ўсёй планеце.

***

Tinder — мабільная праграма знаёмстваў, якая падбірае кандыдатуры, паказваючы карыстальніку толькі фота людзей паблізу. Калі два чалавекі «лайкнулі» фота адзін аднога, з’яўляецца магчымасць перапіскі. На сярэдзіну 2014 года праграма мела 10 млн карыстальнікаў па ўсім свеце. Аднойчы нават дапамагла знайсці адзін аднога пары ў Антарктыдзе. Нядаўна праграму падрабязна даследаваў CityDog.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?