Фота з фэйсбука Ільі Новікава.
Адвакат Ілья Новікаў у сваім фэйсбуку апісаў сваю сённяшнюю сустрэчу з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая знаходзіцца ў расійскай турме.
«Сёння мы з Маркам Фейгіным былі ў Надзеі ў СІЗА, следчы Дзмітрый Бакуновіч знаёміў нас з чарговымі пастановамі аб прызначэнні экспертыз. Да Надзеі прыехала яе мама Марыя Іванаўна, таму працэдуру давялося сціснуць, інакш яе маглі не пусціць у СІЗА. (…)
Саўчанка ў судзе на 60-ы дзень галадоўкі.
Перад пачаткам у следчы кабінет прыйшоў галоўны доктар «Матроскай цішыні» Самсон Мадаян, асабіста памераў Надзеі ціск і сказаў, што яе стан дазваляе ёй удзельнічаць у следчых дзеяннях і што ён не будзе перашкаджаць, каб заўтра яе прывезлі ў Басманны суд.
Надзея Саўчанка на службе…
У канцы, калі следчы з перакладчыкам сышлі, коратка абмеркавалі з ёй маючы адбыцца суд, расклады па Мінску і магчымасць спынення галадоўкі. Гэта быў ужо 60-ы дзень. Яна не згаджаецца спыніцца.
Консул Генадзь Брэскаленка, які забіраў Марыю Іванаўну з аэрапорта, спадзяваўся, што яна угаворыць Надзею ўжо пасля нашага сыходу.
…і па-за службай.
З нагоды заўтрашняга суда. Ён абсалютна дзяжурны, калі палітычнае рашэнне па Надзеі Саўчанка яшчэ не адбылося (а бачных прыкмет няма), ёй аўтаматам падоўжаць арышт да 13 мая. У нас у запасе, акрамя імунітэту дэлегата ПАРЕ, якога яшчэ не было мінулы раз, розныя варыянты па закладу, хатняга арышту і паручальніцтва, уключаючы паручальніцтва ўкраінскай амбудслэдзі Валерыі Луткоўскай. Але ўсё гэта больш для чысціні эксперыменту, у Басманным судзе такія штукі не працуюць без асаблівага патурання зверху…».
У палоне, перад пачаткам галадоўкі.





