Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што расейская агрэсія на ўсходзе Украіны толькі ўмацавала адзінства міжнароднай супольнасці.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі па выніках сваіх перамоваў у Белым доме з Ангелай Меркель, амерыканскі лідар заявіў, што ЗША і Германія лічаць неабходным пакінуць санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненні да Расіі, у сіле.

Гэта дасць зразумець Расіі, што, калі цяперашні курс Масквы не зменіцца, то міжнародная ізаляцыя будзе ўзрастаць, сказаў ён.

Таксама Абама адзначыў, што міжнародная супольнасць па-ранейшаму падтрымлівае дыпламатычны шлях вырашэння праблемы з Расіяй.

Пры гэтым ён заявіў, што ЗША вывучаюць магчымасць паставак абарончых узбраенняў Украіне, у выпадку калі дыпламатычныя намаганні спыніць крызіс будуць марнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?