Беларусы, якія летась арганізавалі веласіпедную гульню «Слава Воршы ўжо ня горша» падрыхтавалі сюрпрыз на Дзень святога Валянціна. Усіх ахвотных запрашаюць прыняць удзел у рамантычным квэсце ад «Шукай.BY».

Удзельнікі гульні мусяць разгадваць загадкі і прайсці маршрут па месцах Мінска, так ці інакш звязаных з каханнем, і даведацца пра легенды, якія іх акружаюць. За час гульні можна будзе даведацца пра «закаханага лешага Пана, як Свіслач накарміла Менеска каменнымі пiрагамі, пра русалку ў рацэ і Цмока, што скрадае дзяўчын».

Гульня пачынаецца з таго, што ў месцы старту — на плошчы 8 сакавіка — трэба будзе зайсці на сайт shukaj.by, дзе будуць выкладвацца заданні. Кожнае разгаданае заданне набліжае ўдзельнікаў да фінішу.

Арганізатары паклапаціліся, каб гульня была сапраўды рамантычнай: пытанні для дзяўчын і хлопцаў будуць адрознівацца, таму, каб прайсці квэст, трэба прыходзіць парай ці шукаць палову на месцы.

Удзельнічаць у квэсце можа любы ахвотны, але на падарункі ад арганізатараў могуць прэтэндаваць толькі тыя, хто загадзя зарэгіструецца на сайце «Шукай.BY».

Адзін з арганізатараў гульні Яраслаў Ліхачэўскі кажа, што гульня зойме каля 2-3 гадзін у прагулачным тэмпе. Мовы квэсту — беларуская і расійская.

«У наступных квэстах мы будзем выкарыстоўваць і англійскую. Вядома, мы будзем развіваць «Шукай.BY» і як камерцыйны праект, але гэта будзе «social business» (бізнэс, накіраваны на развіццё грамадства — К.Х.) Наша галоўная мэта — данесці да беларусаў і замежнікаў нашу гісторыю, нашы легенды. Мы бачым, што трэба рабіць нейкі беларускі нацыянальны прадукт», — патлумачыў Ліхачэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?