Кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус распавёў, што кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза ўжо ўхвалілі ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі.
Пра гэта ў панядзелак, 9 лютага, паведамляе тэлеканал Дождь са спасылкай на Reuters.
Пад санкцыі могуць патрапіць 19 чалавек і 9 кампаній. Канчатковае зацвярджэнне дакумента можа адбыцца 16 лютага.
У канцы студзеня Рада ЕС, якая засядала на ўзроўні міністраў замежных спраў краін ЕС, вырашыла працягнуць санкцыі ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якіх лічыць датычнымі да парушэння суверэнітэту Украіны, да верасня 2015 года.
Тады ж кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Федэрыка Магерыні паведаміла ў пашырэнні санкцыйнага спісу.





