У Парыжы памерла пісьменніца з Алжыра Асія Джэбар, вядомая сваімі раманамі аб долі жанчыны ў ісламскім свеце, паведамляе Agence France-Presse.

Джэбар было 78 гадоў, з 1980 года яна жыла ў Францыі. Акрамя літаратуры яна займалася абаронай правоў чалавека ў Алжыры.

Ключавой тэмай твораў Джэбару стала барацьба за эмансіпацыю жанчын у арабскім свеце. Яе раман «Каханне і фантазія», напісаны ў 1985 годзе, увайшоў у спіс «100 лепшых афрыканскіх кніг ХХ стагоддзя», як і раман «Сухі белы сезон» памерлага некалькі гадзін раней пісьменніка з ПАР Андрэ Брынка.

Апошнія гады Асія Джэбар фігуравала ў спісах прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?