Міністр замежных спраў Уладзімір Макей на 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі заклікаў прадстаўнікоў краін ЕС да хутчэйшага пераводу двухбаковага ўзаемадзеяння ў нармальнае канструктыўнае рэчышча.

8 лютага завяршыўся рабочы візіт Уладзіміра Макея ў Германію. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у працы 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, якая з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных міжнародных форумаў па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

У ходзе канферэнцыі Уладзімір Макей правёў двухбаковыя сустрэчы з Федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, намеснікам старшыні Еўракамісіі - Высокім прадстаўніком Еўрасаюза па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні, міністрамі замежных спраў Італіі, Егіпта, Кеніі, Афганістана, міністрам абароны Пакістана, калегамі з шэрагу іншых краін.

У ходзе гутарак з прадстаўнікамі з краін ЕС міністр давёў падыходы беларускага боку па далейшым развіцці дыялогу з Брусэлем, заклікаў да хутчэйшага пераводу двухбаковага ўзаемадзеяння ў нармальнае канструктыўнае рэчышча. Пры абмеркаванні канфлікту ва Ўкраіне ён падкрэсліў настойлівую неабходнасць хутчэйшага спынення агню паміж канфліктуючымі бакамі. Таксама Уладзімір Макей давёў суразмоўцам беларускія прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне.

У рамках работы па дыверсіфікацыі беларускага экспарту з прадстаўнікамі Афганістана, Егіпта, Кеніі і Пакістана абмеркаваны шляхі інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы і на міжнароднай арэне.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?