Трамвай у Мінску. На вясну распачнуцца работы пры ўстройстве ў Мінску электрычнага трамвая. Шыны, падклады і г.д. камісія ўжо прыняла. За колькі тыдняў будуць дастаўлены часці вагонаў.
«НН». №5. 1915.
Валянцін Тарас: «Я яшчэ памятаю той Менск, калі Беларускае радыё пачынала свае перадачы словамі: «Увага, увага! Гаворыць Менск». Менск, а не Мінск. «Радыёстанцыя імя Камінтэрну. Зараз 13 гадзін па менскім часе, 14— па маскоўскім». Потым тая ж абвестка на рускай мове, на польскай, на ідыш. Я гэта яшчэ памятаю. І таго Менску амаль не засталося. Засталіся куточкі. І яны мне па сёння вельмі дарагія. Чырвоны касцёл, могілкі Кальварыйскія».
«НН». №5. 2005.
***
9 лютага нашаму аўтару, юнаму партызану ў часы вайны і фундатару «Нашай Нівы» Валянціну Тарасу споўнілася б 85 гадоў. Вечная памяць!





