Кітайскі лаўкостар Spring Airlines сабраўся прапанаваць сваім пасажырам стаячыя месцы. Пра гэта паведамляе MarketWatch са спасылкай на Нацыянальнае радыё Кітая. У авіякампаніі адзначылі, што такое новаўвядзенне дасць магчымасць знізіць кошт квіткоў.

wikipedia.org

wikipedia.org

Перавозчык ужо выступаў з падобнай ініцыятывай раней. Упершыню падобную прапанову як адказ на дэфіцыт квіткоў напярэдадні кітайскага Новага года агучыў у 2008 годзе старшыня праўлення кампаніі Ван Чжэнхуа.

Прэс-сакратар Spring Airlines заявіў, што ўкараненне на рэйсах стаячых месцаў звязана з мноствам умоў. «Трэба дамовіцца з вытворцамі самалётаў, атрымаць згоду ўладаў і пераканаць нашых пасажыраў прыняць гэтую ідэю», — заявіў ён.

Раней з падобнымі ініцыятывамі выступалі іншыя авіякампаніі, у прыватнасці ірландская Ryanair Holdings. Пры гэтым укараніць стаячыя месцы з-за правілаў бяспекі палётаў да гэтага часу не ўдалося ніводнаму авіяперавозчыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?