Усяго ў Беларусі налічвалася 5 004 128 карыстальнікаў інтэрнэту.
Гэта амаль 53% насельніцтва Беларусі. Імя 5-мільённага беларускага інтэрнаўта невядомае.
Топ сайтаў па наведвальнасці за снежань 2014 года па звестках Gemius Audience
Самым папулярным інтэрнэт-сайтам краіны стаў пашукавік Google.com, які нядаўна пасунуў на другое месца расійскую сацсетку «УКантакце», 3 і 4 месца — за расійскімі «Яндэксам» і Mail.ru, толькі на 5-е месца трапіў беларускі сайт — TUT.BY.
Усяго ў топ-20 сайтаў па наведніках і ахопе аўдыторыі трапіла 5 беларускіх сайтаў. Заўважная частка топа — гандлёвыя пляцоўкі, сацсеткі і анлайн-кінатэатры.