Канцлер Германіі Ангела Меркель, якая знаходзіцца з візітам у Будапешце, заявіла, што канфлікт на ўсходзе Украіны не можа быць вырашаны ваеннымі сродкамі.
Меркель заклікала да спынення агню ў адпаведнасці з Мінскімі дамоўленасцямі верасня 2014 года. Германія не будзе пастаўляць зброю Украіне, падкрэсліла яна.
Меркель выступіла ў Будапешце, дзе сустракалася з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Меркель і Орбан падтрымалі ідэю стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам.
Услед за гэтым візітам павінны адбыцца і іншыя — у прыватнасці, 17 лютага ў Венгрыю з афіцыйным візітам прыедзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Затым Будапешт наведаюць прэзідэнты Турцыі, Грузіі і прадстаўнікі НАТА.
0
0
0
0
0
0