У 2015 годзе пачнуць працы па рэстаўрацыі паўночнай вежы Гальшанскага замка. Да сённяшняга дня замак быў закансерваваны.

На кансервацыю за два гады было накіравана каля 4 мільярдаў рублёў. Фінансаванне работ прадугледжана ў рамках праграмы «Культура Беларусі». Неабходна ўмацаваць канструкцыю збудаванняў і сцен, якія засталіся.

Таксама ў маі ў Ашмянах пройдзе фестываль «Гальшанскі замак», піша «Вечерний Гродно».

Гальшаны нельга параўноўваць ні з адным беларускім мястэчкам. Гэта месца, наскрозь прасякнутае легендамі, натхняла Уладзіміра Караткевіча. Яго знакаміты гістарычны раман «Чорны замак Альшанскі», перакладзены на некалькі моў, разнёс таямнічую славу Гальшан па свеце. Гальшанскі замак захоўвае трагічную гісторыю кахання і ценю Чорнага Манаха (так празвалі яго мясцовыя жыхары), які наводзіць жах на выпадковых мінакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?