16 студзеня ў Парыжы ўпершыню прайшло свята беларускіх Калядак. Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Парыжы, паведамляе прэс-служба пасольства.

Прысутным былі прадстаўлены нацыянальныя традыцыі, звязаныя са святкаваннем Калядаў у Беларусі. 

На вечары гучалі беларускія народныя і сучасныя песні ў выкананні беларускіх артыстаў, якія пражываюць у Парыжы, у тым ліку з рэпертуару ансамбля «Песняры», вядомых беларускіх кампазітараў Мулявіна, Лучанка, Жыновіча, Цікоцкага, Агінскага і іншых.

Падчас вечара адбылася дэгустацыя куцці і іншых беларускіх страў.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасць ўсім гасцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускіх традыцый.

На вечары прасутнічала каля шасцідзесяці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і парыжан, паведамляе пасольства. Удзельнікі вечара адзначылі зацікаўленасць у правядзенні беларускіх Калядак на штогадовай аснове. Госці вечара атрымалі ў якасці падарунку календары на 2015 год Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?