Вядомы славацкі мастак і ілюстратар Рада Явар і літоўская мастачка Беата Куркуль прысвяцілі свае працы ў гэтым годзе вайне, якую Украіна вядзе супраць расійскай агрэсіі.

Яны размясцілі свае творы на вядомым сайце deviantart.com і дадалі свае кароткія каментары.

Славацкі мастак зрабіў трыпціх, які прысвяціў тром перыядам вайны ва Украіне.

«Вясна ва Украіне». «Я хачу падтрымаць храбрых людзей там. Вясной украінскія дэсантныя часткі пачалі контратакаваць расейцаў».

«Лета ва Украіне». «Спадзяюся, аднойчы Ленін і ягоны хворы паслядоўнік Пуцін нарэшце зваляцца, і людзі будуць радавацца мірнаму летняму вечару».

«Зіма ва Украіне». «Я зычу шчаслівага Раства ўсім людзям Украіны, асабліва на Усходнім фронце ў Данецкім аэрапорце. Не магу ўявіць, як цяжка знаходзіцца на холадзе і чакаць ворага».

Літоўская мастачка Беата Куркуль мае нік Noldofinve, які мае карані ў эпасе Джона Толкіна, і звычайна натхняецца фантастыкай, але ў гэтым годзе напісала карціны з рознымі сюжэтамі пра ўкраінскую армію, міліцыю і памежнікаў.

Яна з мужам жыве цяпер у Кіеве і як валанцёрка дапамагае Памежнай службе Украіны.

«Армія. 6 снежня — дзень Узброеных Сіл Украіны. Гэтым часам гэтае свята было сапраўдным ушанаваннем новай арміі, якая адраджаецца».

«Пратрымаліся. Світанак. Гэта не эпітафія, гэта толькі ўпэўненасць у тым, што ўкраінцы абароняць сваю зямлю ад агрэсараў».

«Нябесныя памежнікі. Памежнікі не паміраюць, яны ідуць ахоўваць нябесныя межы. У аўторак расійскія верталёты Мі-24 адкрыта абстралялі пост у Краснай Талаўцы, забілі 4 і ранілі 3 з нашых хлопцаў».

«Усё будзе добра. Украінская армія пераможа, і мір будзе адноўлены».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?