VARTA — гэта новая камандная гульня-віктарына па-беларуску, падчас якой гульцы спаборнічаюць ў ведах і выконваюць непрадказальныя заданні. Свае веды пра родны край і творчыя здольнасці давядзецца праверыць нароўні з зоркамі беларускай музыкі, літаратуры і спорту.

«Мы лічым, што беларускамоўным, у першую чаргу, не хапае таго асяродку, ў якім можна было б размаўляць па-беларуску, – распавядае адна з арганізатараў гульні Юлія Калодкіна. — Менавіта таму адна з мэтаў нашай гульні – пазнаёміць паміж сабой людзей, якія размаўляюць, або хочуць размаўляць па-беларуску, згуртаваць іх. Мы ўпэўненыя, што той, хто прыйдзе на гульню адзін, абавязкова знойдзе тут кампанію новых беларускамоўных знаёмых».

У першай гульні VARTA прымуць удзел музыка Зміцер Афанасенка і паэтка, вядоўца тэлеканала «Белсат» Валярына Кустава.

VARTA ладзяць 6 чалавек, якія сабраліся з розных культурных рухаў, каб ствараць гульню разам. Каманда, якая працуе над гульнёй, – не пачаткоўцы. Кожны са стваральнікаў мае арганізацыйны вопыт, многія задзейнічаныя ў моладзевых культурных і адукацыйных арганізацыях ды кампаніях.

«3 лютага адбудзецца першая гульня VARTA – і гэта толькі пачатак, – дадае Юлія. — Мы плануем праводзіць гульню VARTA з перыядычнасцю некалькі разоў на месяц — кожны раз з удзелам новых гульцоў і новых беларускамоўных зорак».

Сачыць за навінамі гульні можна на старонках VARTA УКантакце і на Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?