Інгрэдыенты:

- 2 свіныя ножкі
- 1 шклянка фасолі
- 1 цыбуліна
- палова галоўкі часнаку
- 1 морква
- 30 гр тлушчу або 2-3 ст. лыжкі сланечнікавага алею
- соль, перац
- пятрушка

Прыгатаванне:

Фасолю замачыць на некалькі гадзін. Затым адварыць у падсоленай вадзе да размякчэння.

Пачышчаныя і вымытыя ножкі заліць вадой, дадаць прыправы і варыць на слабым агні да мяккасці. Звараныя ножкі дастаць з вады, нацерці душаным часнаком, пакласці на бляху, змазаную тлушчам або сланечнікавым алеем, разам з фасоллю запякаць у духоўцы, некалькі разоў перавярнуць.

Гатовую страву пасыпаць чорным перцам і пятрушкай.

(с) Юры Качук. «МАЦ смаку»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?