Еўрапейская камісія на працягу месяца мае намер прапанаваць праект з вызначаным спісам прадуктаў, якімі можна гандляваць без тэрмінаў прыдатнасці. Чыноўнікі ЕС хочуць, каб пакупнікі самі ацэньвалі, ці падыходзіць прадукты з гэтага спісу для ўжывання ў ежу. Новыя правілы датычацца, у прыватнасці, макаронаў, кавы, рысу і варэння.

Увядзенне такой меры паўплывае на зніжэнне колькасці марна сапсаванай ежы ў Еўрапейскім Саюзе. Паводле ацэнак Еўрапейскай камісіі, уся супольнасць штогод марнуе каля 15 мільёнаў тон добрай ежы. Гэта ідзе ў смеццевы кошык толькі таму, што на выбар пакупнікоў уплываюць даты прыдатнасці на пакунках. У мэтах скарачэння адходаў ЕК прапануе на ўпакоўках многіх прадуктаў выключыць слова «тэрмін прыдатнасці». Гэта правіла закранае, напрыклад, рыс, макаронныя вырабы, каву ці нават варэнне.

Гэтая ідэя ўжо атрымала падтрымку ў Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі і Люксембургу, хоць многія эксперты сумняюцца.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?