У насычэнні спажывецкага рынку рэспублікі прыярытэты аддадзеныя прадукцыі айчынных вытворцаў. Доля айчыннай прадукцыі ў аб’ёме продажаў перавышае 99% (мяса і птушка — 99,7%, прадукты з мяса — 99,8%, мясныя кансервы — 99,1%).

За студзень-май 2013 г. у рознічную гандлёвую сетку пастаўлена 245 тыс. тон мяса і мясапрадуктаў, з іх мяса і птушкі — 127,9 тыс. тон, або 108,5% да аналагічнага перыяду 2012, каўбасных вырабаў — 103 тыс. тон, ці 89,6%.

У гэтым годзе адзначаецца рост продажу праз гандлёвую сетку мяса і птушкі пры зніжэнні продажу прадуктаў з мяса. Гэта абумоўлена больш нізкімі цэнамі на мяса ў параўнанні з гатовай прадукцыяй. Так, паводле аператыўнай інфармацыі рэгіянальных органаў кіравання гандлем аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, рознічныя цэны ў крамах на ялавічыну (гатункавы разруб) складаюць ад 39 да 41,2 тыс. руб. за 1 кг, свініну — ад 32,1 да 38,1 тыс. руб. за 1 кг, мясныя паўфабрыкаты — з ялавічыны — 59,4–115 тыс. руб., са свініны — 45,6–75,9 тыс. руб. за 1 кг. Цэны на каўбасныя вырабы вараныя вышэйшага гатунку ў сярэднім складаюць каля 45–60 тыс. руб. за 1 кг. На павелічэнне аб’ёмаў пастаўкі і рэалізацыі мяса і птушкі істотны ўплыў зрабіла зніжэнне ўзроўню спажывецкіх цэн. Напрыклад, у красавіку 2013 г. у параўнанні са снежнем 2012 індэкс цэн на свініну знізіўся на 5 працэнтных пунктаў, на курыцу — на 2,2, фарш мясны — на 1,6 працэнтнага пункта.

Рознічныя цэны на свініну (акрамя бескасцёвага мяса) знізіліся з 44,3 тыс. руб. за 1 кг у студзені да 41,7 тыс. руб. у маі, ялавічына (акрамя бескасцёвага мяса) — з 51,2 тыс. руб. да 50,6 тыс. руб., фарш мясны — з 54,4 да 53,5 тыс. руб., куры — з 26,6 да 26,0 тыс. руб.

Тэндэнцыя зніжэння цэн зафіксаваная і маі г.г. Так, за май 2013 г. у дачыненні да сярэдніх цэн красавіка зніжэнне індэкса адзначанае па ялавічыне — на 0,1–0,5 працэнтнага пункта; за май 2013 у дачыненні да снежня 2012 па свініне — на 1,4–4, 7 працэнтнага пункта, куры — на 2,1 працэнтнага пункта.

Патрэба насельніцтва ў свініне і ялавічыне задавальняецца як за кошт рэалізацыі мяса ў гатункавых разрубах, так і ў выглядзе паўфабрыкатаў, вырабленых мясаперапрацоўчымі прадпрыемствамі рэспублікі і гандлёвымі арганізацыямі, якія маюць уласныя цэхі па іх вырабе.

З мэтамі далейшага зніжэння цэн на мясныя прадукты з айчыннымі мясаперапрацоўчымі прадпрыемствамі-вытворцамі праводзяцца сумесныя акцыі. Так, у Мінску ў маі 2013 праведзены «Мясны тыдзень», падчас якога мясакамбінаты пастаўлялі сваю прадукцыю ў крамы са зніжкамі ад адпускных цэн, паведамляе Міністэрства гандлю Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?