Эфект маразільнай камеры, які стварае снег, стрымлівае рух соку ў лясах Брэсцкай вобласці.
Аб гэтым паведаміў вядучы інжынер па пабочным карыстанні Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Уладзімір Ільюкевіч.
Сітуацыю пагаршае і традыцыйнае вясновае бездарожжа - на ўчасткі нарыхтоўкі соку цяжка дабрацца транспарту.

Па гэтай прычыне толькі чатыры лясгасы вобласці змаглі прыступіць да прамысловай нарыхтоўкі бярозавага соку - Маларыцкі, Кобрынскі, Пінскі і Столінскі. Акрамя таго, нарыхтоўчыя працы на лесасеках пачаліся на месяц пазней запланаванага тэрміну. Пакуль атрымалася нарыхтаваць толькі крыху больш за 100 т соку. Асноўная маса прадукцыі пастаўлена на перапрацоўчыя прадпрыемствы Брэстчыны.

Вядзецца продаж бярозавага соку насельніцтву. Адпускная цана 1 л пры ўмове самавывазу з участку нарыхтоўкі складае ад 900 рублёў да 1 000 рублёў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?