Як заявілі абаронцы правоў жывёл, 150 нямецкіх фермерскіх гаспадарак, імаверна, прадавалі звычайныя інкубатарныя яйкі, выдаючы іх за «арганічны прадукт».

Актывісты знялі відэа на ферме, якая лічылася вытворцам высакаякаснай «арганічнай» прадукцыі. На знятых імі кадрах відаць, што куры туляцца ў цесных клетках, што не адпавядае статусу вытворцы «арганічных» прадуктаў.

Гэтая гісторыя нагадвае скандал з падмешваннем каніны ў ялавічныя паўфабрыкаты. У абодвух выпадках таннейшую прадукцыю спрабавалі выдаць за высакаякасную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?