Галоўны прыз праведзенага ў63-ы раз штогадовага фестывалю італьянскай песні ўСан-Рэма — «Залатую пальму» — у ноч з суботы на нядзелю атрымаў25-гадовы Марка Менгоні з песняй L’Essenziale («Самае галоўнае»).
Яго прызналі найлепшым і прафесійнае журы, і тэлегледачы.
У мінулым годзе Менгоні выйграў конкурс MTV European Music Awards. У
Сан-Рэма ён абышоў 13 іншых спевакоў, і цяпер будзе прадстаўляць Італію на конкурсе«Еўрабачанне-2013» у Швецыі.
Фестываль, у якім могуць ўдзельнічаць толькі песні на італьянскай мове, выкананыя ўпершыню, традыцыйна праходзіць у тэатры «Арыстон» на міжземнаморскім курорце
Пяць этапаў конкурсу адбыліся з 12 па 16 лютага.
Прамую трансляцыю ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала RAI штовечар глядзелі ад 10 да 14 мільёнаў італьянцаў.
0
0
0
0
0
0