Паводле звестак дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на тэрыторыі Даніі зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып (Н7).

Таму ўведзеныя часовыя абмежаванні на ўвоз з Даніі жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуха і пяра, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушыная дзічына), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі птушкі. Раней выдадзеныя дазволы на ўвоз такіх таварыў адмененыя.

У Балгарыі зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на хваробу Ньюкасла.

У сувязі з гэтым уведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтай краіны жывой птушкі, інкубацыйнага і харчовага яйка, мяса птушкі, усіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, пуху і пяра, кармоў і кармавых дабавак жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі. Раней выдадзеныя дазволы таксама ануляваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?